2010-07-24 11:20:22

Кастэльгандольфо: Папа Бэнэдыкта 16 ў часе сваіх летніх канікулаў вельмі заняты


Святы Айцец піша ў сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо трэцюю частку сваёй кнігі “Езус з Назарэту”. На гэты раз Папа засяроджваецца, на так званых, Евангеллях дзяцінства. Гэтую інфармацыю падаў да ведама прэсавы прадстаўнік Ватыкану, ксёндз Фэдэрыко Лёмбарді ў сваім штотыднёвым фельетоне “Октава Д”ес”. Ён адзначыў, што такія працавітыя канікулы не з”яўляецца Бэнэдыкту 16 чымсці новым.
Айцец Фэдэрыко Лёмбарді піша ў фельетоне: “падчас Сіноду Біскупаў на тэму Божага Слова многія яго ўдзельнікі гаварылі аб важнасці гэтай кніжкі Папы: як тэалагічнага і духоўнага прыкладу ў чытанні Евангелляў ды як правадніка для вернікаў, каб цераз Евангелле сустрэць Езуса: “сапраўднага Езуса”, “гістарычнага Езуса ва ўласцівым сэнсе гэтага слова”, як сцвярджае з націскам Папа,- піша айцец Лёмбарді. Евангелле мае весці да сустрэчы з Езусам. Мы знаходзімся ў сэрцы паслугі Наступніка Пятра для Касцёла і для людзей ўсіх часоў. І гэтаму менавіта Бэнэдыкт 16 ахвяроўвае свае “канікулы”. Так што дзякую і добрага адпачынку Святы Ойча”,- заканчывае свой фельетон “Octava Dies” ксёндз Фэдэрыко Лёмбарді.








All the contents on this site are copyrighted ©.