2010-07-23 11:58:56

Павіншуем імяніннікаў.23 ліпеня:святой Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.


Брыгіта нарадзілася ў 1303 г. непадалёк ад Упсалы (Швецыя). Ужо ў дзіцячым узросце ў бачаннях сузірала ўкрыжаванага Хрыста. У 13 гадоў яевыдалі замуж, і ў гэтым сужэнстве ў яе нарадзілася 8 дзяцей, сярод якіх святая Кацярына Шведская. Пасля пілігрымкі ў Сант’яга-дэ-Кампастэла муж Брыгіты ўступіў у кляштар, а пасля яго смерці і сама яна пажадала цалкам прысвяціць сабе Богу. Брыгіта мела багатае духоўнае жыццё і шмат містычных бачанняў. Атрымаўшы ў падарунак ад караля надзел зямлі, заснавала на ім кляштар для новага закону — брыгітак. У 1370 г., праз дваццаць гадоў пасля заснавання, закон быў зацверджаны Папам і існуе да сённяшняга часу. Брыгіта памерла ў Рыме 23 ліпеня 1373 г. адразу пасля пілігрымкі ў Святую зямлю. Яна з’яўляецца апякункай пілігрымак і памочніцай у добрай смерці.








All the contents on this site are copyrighted ©.