2010-07-23 11:58:20

Адбыліся курсы для інструктараў «Школы нараджэння»



З 9 па 14 ліпеня 2010 г. Камісія па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ўжо ў другі раз арганізавала курсы для інструктараў, якія ў будучыні будуць праводзіць так званую «Школу нараджэння».
Ахвотнікаў прыняць удзел у падобных занятках дастаткова шмат. На гэты раз у іх удзельнічалі 27 чалавек, сярод якіх ўрачы-гінеколагі, акушэры, псіхолагі і, канечне, бацькі, якія чакаюць нараджэння дзіцяці. Былі таксама і дзеці, якіх маці кормяць грудзьмі. Самы малодшы з іх меў 4 месяцы.
Праграма навучання скіравана на перажыванне сужэнскага жыцця згодна з Божай навукай. Захапленне годнасцю чалавека вядзе да любові да свайго жыцця, найвялікшага дару, якім Бог адарыў чалавека. Удзячнасць за запрашэнне ўдзельнічаць у стварэнні чалавека разам з Богам бацькі выказвалі ў штодзённай святой Імшы.
Падчас заняткаў удзельнікі маглі навучыцца сачыць за развіццём зачатага дзіцяці, духоўна і эмацыйна рыхтавацца да яго нараджэння. Прафесіяналы з вялікай цярплівасцю і ахвярнасцю дзяліліся з удзельнікамі ведамі і парадамі аб родах і кармленні грудзьмі. Акрамя лекцыйных заняткаў, адбываліся і практычныя. Да таго ж удзельнікі займаліся гімнастыкай і дыхальнымі практыкаваннямі.








All the contents on this site are copyrighted ©.