2010-07-22 12:39:39

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"- працяг


Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над эвангельскім апiсаньнем суда і асуджэння Езуса, перказаным у Эвангельлі ад Яна

Езус гаворыць аб ісьціне, якой зьяўляецца Ён сам, Пілат жа запытваецца аб філасофскім паняцьці ісьціны. З ісьцінай, яўленай Езусам, шчыльна зьвязана сьвятасьць, прычынай якой зьяўляецца Дух Ісьціны. Пазнаньне ісьціны павінна быць, перш за ўсё, духоўна плённым. Выказваньні «чыніць паводле ісьціны», «хадзіць у ісьціне», азначаюць « чыніць паводле прыказаньняў» . Тое ж значэньне маюць іншыя выказваньні, ужываныя Янам, напрыклад, «любіць братоў у ісьціне», ці «пакланяцца Айцу ў духу і ісьціне». Да такой катэгорыі абавязкаў, вынікаючых з пазнаньня ісьціны, адносіцца таксама абавязак хрысьціянскага сьведчаньня ў Царкве, каб узрастала яе духоўная моц.
Са сказанага намі вынікае, што «іншаснасьць» валадарства ісьціны , якое абвясьціў Езус, палягае на «пабудове» супольнасьці вернікаў, вызваленых з граху і якія клапоцяцца аб усталяваньні маральнага пагаджэньня. Унутранае пагаджэньне, якое павінна характарызаваць кожнага, прыняўшага ісьціну, якой ёсьць Хрыстус, і якое зьяўляецца падставай усялякага зьнешняга пагадненьня і сапраўднага пакою. Безумоўна, такое «валадарства ісьціны» ёсьць валадарствам «не з гэтага сьвету». Бо яно не мае нічога агульнага з панаваньнем ці кіраваньнем вызначай мясцовасьцю, якому часта спадарожнічае абмежаваньне свабоды падданых, ускладаньне на іх цяжараў, імкненьне да рэалізацыі каротка тэрміновых праблем, здабытай дарагой цаной – цаной чалавечага жыцьця, маральнага разлада, граху. Разуменьне Езусам месіянскага валадарства дыяметральна супрацьлеглае. Гэтаму навучаў апостал Пётр у запісаным эвангелістам Маркам казаньні, дзе гаворыць аб, гэтак званай, «месіянскай таямніцы». На гэтую адрознасьць зазначаў таксама аўтар першага эвангельля, тлумачачы, што, заснаванае Езусам валадарства ёсьць валадарства жабракоў, ціхіх, прагнучых, чыстых сэрцам, міратворцаў і перасьледваных за ісьціну. Аб месыянскім валадарстве Езуса гаворыць таксама эвангеліста Лука, бачачы ў «прыходзячым у Ерузалім Месіі» абаронцу прыціснутых, убогіх, грэшнікаў і нават разбойнікаў. Гэты месія ў Эвангельлі ад Яна быў названы Валадаром, валадарства якога ёсьць валадарства ісьціны. Яно не адсюль, і таму не зьяўляецца палітычнай сілай, не мае войска і падданых. У гэтым валадарстве «усялякі, хто ад ісьціны, слухае голасу Езуса».
Цяжка пагадзіцца з меркаваньнем аб тым, што няма ніякай сувязі паміж тлумачэньнем Езуса яго місіі, мімаходам кінутай Пілатам заувагай: «Што ёсьць Ісьціна?» і далейшымі паводзінамі Пілата падчас суду. Ён зьвяртаецца да юдэяў і сьведчыць аб тым, што ён не знайшоў у Езусе ніякай віны, прынамсі той, у якой яго абвінавацілі юдэі, гэта значыць, аб-яўленьнем сябе Царом Юдэйскім, што было б раўнаважна палітычнаму злачынству. Пілат прызнаў, што словы, якія Езус прамовіў у сваю аборону мелі абгрунтаваньне. Гэта магло б азначаць, што Пілат слушна зразумеў словы Езуса. Ён улічыў тлумачэньне Езуса аб тым, што валадарства яго ёсьць «валадарства ісьціны», гэта значыць, што яно мае духоўную прыроду. Таму ён намагаецца даць асуджанаму шанс, але, не маючы мужнасьці самому прыняць рашэньне аб вызваленьні Езуса, ён ужывае хітрасьць: Юдэі самі павінны вырашыць, ці вызваліць Езуса ці не.
Паводле звычая адпускаць з нагоды кожнага сьвята аднаго вязьня, Пілат загадвае выбраць паміж Езусам і Барабай, гэтага апошняга Ян характарызуе як бунтаўніка, разбойніка.
Чаму Юдэі абіраюць Бараббу а не Езуса? Некаторыя каментатары імкнуліся растлумачыць гэты выбар тым, што Барабба мог лічыцца палітычным вязьнем, паколькі быў арыштаваны за напад на рымкіх вайскоўцаў. Да пэўнай ступені гэта апраўдала б рашэньне юдэяў: бо яны аддалі перавагу народнаму герою, а не Езусу, які аб-явіў сябе месіянскім валадаром, але не адпавядаў вобразу Месіі, на якога чакалі юдэі.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.

 







All the contents on this site are copyrighted ©.