2010-07-22 12:42:52

Апостальская Сталіца пацвердзіла закрыццё 9-ці парафій ў Бостане, ЗША


Дыяцэзыя можа закрываць парафіі, калі патрабуе гэтага яе дабро. Гэта вынікае з дакрэтаў Найвышэйшага Трыбунала Апостальскай Сыгнатуры, што былі выдадзеныя адносна 9-ці парафій архідыяцэзыі Бостана. Справа цягнецца ўжо ад 2004-га года, калі амерыканская дыяцэзыя пачала змены, што былі звязаныя з паменшаннем колькасці святароў і вернікаў ды фінансавых сродкаў, замыкаючы многія парафіі. Некаторыя прыхаджане закрытых парафій звярнуліся ў Ватыкан, да Кангрэгацыі па справах Духавенства, якая адказала ім адмоўна. Тады вернікі з закрытых парафій адклікаліся ад рашэння ватыканскае дыкастэрыі да Найвышэйшага Трыбунала Апостальскай Сыгнатуры. Пасля атрымання ўказаў гэтага касцельнага апеляцыйнага суда, якія пацвярджаюць закрыццё 9-ці парафій, дыяцэзыя Бостану 15-га ліпеня апублікавала заяву, звернутую да вернікаў. Яна просіць прыняць рашэнне Ватыкану і ўзняць сумесныя намаганні дзеля выпраўлення сітуацыі ў гэтым мясцовым Касцёле.
Канфлікты такога тыпу сустракаюцца ў ЗША часта. Закрыццё апусцелых парафій звязана з пастаяннымі зменамі ў структурах насельніцтва краіны, як таксама пад оглядам этнічным і моўным.








All the contents on this site are copyrighted ©.