2010-07-21 13:56:05

Італія: кардынал Эрсіліё Тоніні 21-га ліпеня кончыць 96-ць гадоў


Ён з”яўляецца найстарэйшым членам Калегіі кардыналаў. Быў высвячаны на святара ў 1937-м годзе, і ў 1969-м годзе Папа Павал VI прызначыў яго біскупам дыяцэзыі Мачэрата- Толентіно ў цэнтральнай Італіі. Мітрапалітам Равэнны быў ад 1975-га году на прыцягу 15-ці гадоў. У лістападзе 1994 году Ян Павал ІІ паднёс яго да кардынальскае годнасці.
Адной з галінаў, якой кардынал Тоніні заўсёды цікавіўся, з”яўляюцца сродкі масавай інфармацыі. Займаецца імі ад 1947-га году, калі кіраваў дыяцэзальным штотыднёвікам у Пячэнцы. У 1978-м годзе Папа Павал VI даручыў яму кіраўніцтва каталіцкай газэтай “Аввэнірэ”.








All the contents on this site are copyrighted ©.