2010-07-21 13:57:28

Мінск. У беларускай сталіцы 2 - 9 верасня 2010 года плануецца правядзенне 5-га Усходнееўрапейскага міжнароднага ciмпозiyма даследчыкаў Новага Запавету


Сімпозіум арганізуецца сумеснымі намаганнямі Беларускага Экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы, Усходнееўрапейскай камісіі (EELC) Таварыства даследчыкаў Новага Запавету (SNTS), Інстытута тэалогіі ім. свв. Мяфодзія і Кірылы Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Мінскай духоўнай акадэміі. Праводзіцца сімпозіум закліканы садзейнічаць абмену навуковым вопытам вядучых сусветных спецыялістаў і айчынных даследчыкаў у галіне даследавання Святога Пісання - Новага Запавету. Пачынаючы з 2005 года, у Беларускім Экзархаце ажыццяўляецца плённае супрацоўніцтва з Таварыствам даследчыкаў Новага Запавету (SNTS - міжнароднай грамадскай арганізацыяй, якая аб'ядноўвае вядучых спецыялістаў і даследчыкаў у галіне Новазапаветнай библiстыкі). На канферэнцыі будзе прадстаўлена каля дванаццаці дакладаў вядучых сусветных даследчыкаў Новага Запавету, а таксама арганізавана работа секцый і трох тэматычных семінараў. Усяго ў канферэнцыі возьмуць удзел каля 70 удзельнікаў з краін СНД і Балтыі, Румыніі, Балгарыі, Македоніі, Сербіі, Польшчы, Венгрыі, а таксама ЗША і краін Заходняй Еўропы. Па заканчэнні канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.Пра ўдзел у прадстаўнічым сходзе мясцовых католікаў пакуль не паведамляецца.








All the contents on this site are copyrighted ©.