2010-07-20 12:22:39

Сустрэча ўлад Еўрапейскай Вуніі з прадстаўнікамі рэлігій



Супольная барацьба з галечай была тэмаю шостае, штогадовае сустрэчы уладаў Еўрапейскае Вуніі з прадстаўнікамі рэлігій. Сустрэча адбылася ў Брусэлі 19-га ліпеня. Прысутнымі былі прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла, Праваслаўнае Царквы, Пратэстанцкае Царквы, а таксама ісламу, юдаізму, сікгізму і індуізма.
“Мы павінны змагацца з беднасцю а не з беднымі”,- сказаў старшыня Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы, кардынал Эрдо. Ён адзначыў, што трэба сур”ёзна прымаць гэтае адрозненне. На яго думку, праблеме беднасці мы паспяхова будзем супраціўляцца толькі тады, калі мы зразумеем, што ў ёй ўтрымліваецца “антрапалагічная праблема”. Кардынал Эрдо нагадаў, што сярэднявечныя юрысты за бедных прызнавалі тых людзей, якіх маёмасць мела вартасць ніжэйшую за 50-т дукатаў, значыць сённяшніх 5-ць тысяч еўра. Але гэта быў вельмі фармальны падыход да гэтай праблемы, таму што “асноўныя патрэбы чалавечага жыцця немагчыма выявіць ў тэрміналогіі права ўласнасці”.
“Якасць жыцця характарызуюць хутчэй іншыя фактары, такія як: правільнае харчаванне, дом, вопратка, пітная вада, чыстае паветра, асяроддзе, якое не пагражае здароў”ю”,- растлумачыў прымас Венгрыі. І далей адзначыў, што ведамствы, якія адказваюць за сацыяльную дапамогу, ў многіх краінах Еўропы зазнаюць цяжкасці ў выконванні сваіх абавязкаў. Адначасна само іх існаванне даказвае, што еўрапейскія грамадствы хочуць клапаціцца пра найбольш патрабуючых. Усё больш тых, хто мае патрэбу, з”яўляюцца часткай нашага грамадства і нашай сям”і,”- заявіў кардынал Эрдо. Ён адзначыў, што менавіта такім з”яўляецца матыў сацыяльнага заангажавання ў Касцёле “не толькі ў арганізацыйным выглядзе, але таксама і шляхам стварання міжасабовых адносін і адукацыі”.
Са свайго боку Прэзідэнт Еўракамісіі Барросо падкрэсліў “вялікі вопыт і бяспрэчную ролю дабрачынных арганізацый і ведамстваў, якія працуюць ў рэлігійных супольнасцях у Еўропе ў перамаганні ўбоства ды ў падтрымцы маральнага і духоўнага ўзросту” на кантыненце. Ён нагадаў, што ў Еўрапейскай Вуніі жыве 84-ы мільёна бедных, або тых, што знаходзяцца на мяжы беднасці, ў асноўным дзяцей і пажылых людзей. Такім чынам неабходныя канкрэтныя дзеянні, такія якія прадугледжаныя ў “ стратэгіі Еўропа 2020-га года ў карысць ўзросту месцаў працы”.








All the contents on this site are copyrighted ©.