2010-07-19 10:54:36

Гастролі беларускіх мастацкіх калектываў і салістаў— па ўсім свеце


Гэтым летам Дні культуры Беларусі праходзяць у краінах блізкага і далёкага замежжаБеларусь у 2010 годзе прадоўжыць знаёміць краіны свету са сваёй нацыянальнай культурай. Як паведаміў кіраўнік аддзела міжнародных сувязяў Міністэрства культуры Міхаіл Кажура, самай значнай акцыяй ёсць Год культуры Беларусі ў Расійскай Федэрацыі. Гэта акцыя ў адказ на маштабнае прадстаўленне расійскай культуры ў Беларусі ў 2009 годзе. Акрамя таго, Беларусь падрыхтавала культурныя праграмы, якія пакажа ў Літве, Арменіі, Украіне, Казахстане, Венгрыі. Выступленні беларускіх творчых калектываў плануюцца ў Кітаі, В’етнаме.Дні культуры Беларусі за мяжой — адна з самых прадстаўнічых формаў міжнароднага супрацоўніцтва. Вестку падрыхтавала Жанна Катлярова








All the contents on this site are copyrighted ©.