2010-07-19 10:44:28

Багародзічная малітва “Анёл Панскі” ў нядзелю 18-га ліпеня


А поўдні гэтага дня Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся ў сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо з вернікамі, якія прыбылі туды, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове да іх Святы Айцец нагадаў, што “сярэдзіна лета і канікулы гэта, з аднаго боку паменшанне прафэсійнай актыўнасці, але з другога боку нагода ўслухацца ў Слова Божае. Далей Папа спаслаўся да Евангелля нядзелі, ў якім гаварылася аб сустрэчы Езуса з Мартаю і Марыяю, калі на закід старэйшай сястры пад адрас малодшай Марыі, Хрыстос прамаўляе знамянальныя словы: “Марта, Марта, ты турбуешся і клапоцішся пра многае, а аднаго толькі патрэбна. Марыя ж выбрала добрую частку, якая не адымецца ад яе”.
“Сцверджанне Хрыста з усіх бакоў яснае,- сказаў Папа,- няма ў ім будзь-якога грэбавання актыўнага жыцця ані тым больш для шчодрай гасціннасці. Ёсць, затое, далікатнае нагаданне факту, што адзінаю, сапраўды неабходнаю рэччу з”яўляецца слуханне Слова Пана. І Бог на дадзены момант тут жа, прысутнічае ў асобе Езуса Хрыста. Усё астатняе праміне і будзе нам аднятае, але Слова Божае вечнае і надае сэнс нашай паўсядзённай дзейнасці.”
RealAudioMP3
“Дарагія сябры, як я ўжо сказаў, гэты фрагмент з Евангелля, як ніколі ўпісваецца ў час канікулаў, бо гаворка ідзе пра тое, што чалавек павінен працаваць, займацца ўнутранай і прафесійнай дзейнасцю, але, перш за усё, мае патрэбу ў Бога, Які з”яўляецца ўнутраным святлом Любові і Праўды,- дадаў Святы Айцец,- Без любові нават найбольш важныя заняткі губляюць вартасць і не прыносяць радасці. Без глыбокага сэнсу ўся нашая дзейнасць зводзіцца да безплённай і хаатычнай актыўнасці. І хто нам запэўніць Любоў і Праўду, калі не Езус Хрыстус?,- запытаўся Папа. Давайце вучыцца, такім чынам, браты, каб дапамагаць адзін аднаму і працаваць разам, але спачатку навумыся яшчэ выбіраць лепшую частку, якая ёсць і будзе заўсёды заставацца нашым самым каштоўным набыткам”.








All the contents on this site are copyrighted ©.