2010-07-17 08:21:23

Мадрыд. Сюды прыкаваныя вочы цэлага свету не толькі дзякуючы перамозе футбалістаў, але й таму, што іспанская сталіца станецца месцам 12 сусветнага Дня моладзі.


Заклаў іх Папа Ян Павел 2 у 1986 годзе. Адбываюцца святы каталіцкай моладзі штодва гады. На чарговы 2012 года ўжо запісалася больш за 600000 юнакоў і дзяўчат.
Сярод іх найбольшую колькасць складаюць італьянцы — 120 тысяч, французы — 70 тысяч, палякі — 50 тысяч і амерыканцы — 25 тысяч. Гэта дастаткова пераканаўчая лічба, калі памятаць, што сустрэча адбудзецца толькі 15–21 жніўня 2012 года.
Іх дэвізам стануць словы з Паслання святога Апостала Паўла да Каласянаў: «Укаранёныя і збудаваныя ў Хрысце, умацаваныя вераю». Беларуская дэлегацыя, напрыклад, яшчэ не сфармаваная, як и большасць иншых нацыянальных.








All the contents on this site are copyrighted ©.