2010-07-17 08:21:56

Венесуэла: рост напружання ў адносінах Касцёл- Дзяржава



У Венесуэле рост напружання на лініі Касцёл-дзяржава. Мясцовы сацыялістычны дыктатар Уго Чавес загадаў міністру замежных справаў узняць працы па пераглядзе Канкардата з Ватыканам.
Канфрантацыя з Касцёлам з”яўляецца часткай кампаніі парламенцкіх выбараў, якія запланаваныя на 26-га верасня. У сваім пасланні, апублікаваным 12-га ліпеня, біскупы заклікалі да дыялогу, заснаванага на павазе чалавечай годнасці, правоў чалавека і імкнення да агульнага дабра, як мэты і крытэр палітычнай дзейнасці. Адзначылі, што супярэчнаю з так разуметым дыялогам, насаджвае атмасфэру гвалту і карупцыі, якія існуюць у многіх галінах жыцця.
Венесуэлскія біскупы супрацівіліся таксама ўзмацненню ідэалагічных разнагалоссяў, якія прыводзяць да агрэсіі ў дачыненні да людзей і ўстановаў, аб чым сведчаць абразлівыя выказванні прэзідэнта Чавэза аб кардынале Савіно. Біскупы выказаліся за ўзняццё новых намаганняў у карысць сацыяльнага дыялогу.
Тым часам Чавес, які назваў сябе марксістам і хрысціянінам, адзначыў, што Канкардад з Апостальскаю Сталіцаю дае мясцоваму Касцёлу ўпрывілеяванае становішча ў параўнанні з іншымі канфэсіямі. Ужо раней кардынал Савіно адзначыў, што кіраўнік дзяржавы не мае ніякага канкрэтнага права, якое дазваляла б яму “зневажаць, аплёўваць і злоўжываць” сваіх суграмадзян. Абвінаваціў Чавеса ў непавазе да Канстытуцыі і ў імкненне да “дыктатуры”. Затое старшыня парламанту Флорэс абвінаваціў біскупаў у тым, што на ўзор кардынала Савіно сталі апазіцыянерамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.