2010-07-17 08:22:57

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія стала адным з заснавальнікаў Міжканфесійнай місіі «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне»



16 ліпеня 2010 г. адбылася пазачарговая асамблея Міжканфесійнай місіі «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне», падчас якой былі прыняты рашэнні ў дачыненні да яе заснавальнікаў, а таксама вызначаны асноўныя накірункі дзейнасці. У гэты дзень у якасці адных з заснавальнікаў Міжканфесійнай місіі былі названы Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, а таксама Самастойная евангельска-лютэранская Царква Рэспублікі Беларусь. Падчас пасяджэння былі абмеркаваны пытанні зменаў колькаснага складу дэлегатаў асамблеі і зменаў ва ўставе Місіі, а таксама дзяржаўная рэгістрацыя дадзеных зменаў. Падчас сустрэчы адбылася прэзентацыя праграм сацыяльнага служэння Цэркваў, якія ўвайшлі ў склад Місіі як заснавальнікі. Былі прааналізаваны праграмы і праекты на 2010–2011 гг. З асаблівай увагай удзельнікамі асамблеі былі разгледжаны мэты, задачы, складанасці і перспектывы развіцця дадзеных праектаў. Для разгляду былі прапанаваны некалькі накірункаў будучай дзейнасці Міжканфесійнай місіі ў сферы сям’і, аховы навакольнага асяроддзя і экалогіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.