2010-07-17 08:21:41

 Кітай: тут забілі святара і сястру - манашку «катакомбной Царквы"


Пакутніцтва за веру не адышло ў мінулае, пра што сведчаць інфармацыі, якія на днях падалі каталіцкія прэс-агентствы.У мінулы аўторак 55-гадовы святар Йозеф Дзанг Улай, генеральны вікарый падпольнай дыяцэзіі Нінгскія і 32-гадовая сястра Марыя Вэй Янгу, якія працавалі ў доме састарэлых , якім апекаваўся касцёлам у горадзе Вугай, што ў аўтаномным рэгіёне Кітаю пад імем Ўнутраная Манголія, загінулі ў выніку нажавых раненняў. Сястра Марыя Вэй Янгу была дырэктарам гэтага старэчага дома, у якім пражывае 60 чалавек. Раніцай абслугоўваючы персанал, не ўбачыўшы іх на Службе Божай, знайшоў іх забітымі. Паліцыя яшчэ не знайшла ні забойцы, як і не высветліла прычыны гэтага злачынства. Акрамя так званай Патрыятычнай Царквы, дазволенай рэжымам і цалкам падпарадкаванай камуністычнай партыі, у Кітаі дзейнічае і падпольны катакомбны Касцёл, які дзейнічае ў адзінстве з Апостальскім Пасадам, і налічвае больш за дваццаць мільёнаў вернікаў . Апошнімі днямі адбылося некалькі высвядчанняў біскупаў, якія былі прызначаныя Апостальскім Пасадам і ўпершыню атрымалі адабрэнне кітайскіх уладаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.