2010-07-16 14:00:20

Ватыкан: змяніў правілы паводзінаў у выпадку найбольш цяжкіх злачынстваў


Апостальская Сталіца змяніла законы па барацьбе з сур”ёзнымі злачынствамі. Перш за ўсё, справа ідзе пра сэксуальныя злоўжыванні духавенства ў дачыненні да непаўналетніх і злачынствы супраць веры ды Сакрамантаў Эўхарыстыі, пакуты і свядчынаў. Дырэктар Прэсавага Бюро Апостальскай Сталіцы ксёндз Фэдэрыко Лёмбарді патлумачыў, што гэты дакумант ахоплівае ўсе злачынствы, якія Касцёл прызнае за асабліва сур”ёзныя і якія, такім чынам, падпадаюць пад юрысдыкцыю Трыбунала Кангрэгацыі Навукі Веры.
Новыя нормы, якія тычацца сэксуальных злоўжыванняў, уключаюць рашэнні паскарэння працэдураў, каб больш эфэктыўна дзейнічаць ва ўмовах тэрміновых і найбольш сур”ёзных. Яны дазваляюць, каб у Трыбунале супрацоўнічалі свецкія асобы. Далей прадоўжываецца пэрыяд, пасля якога гэтыя справы ў кананічнай працэдуры падвяргаліся б пратэрмінаванасці з 10 да 20 гадоў ад моманту дасягнення ахвяраю 18-га году жыцця; і асобна адзначаныя злачынствы злоўжыванняў адносна асоб з разумовымі недахопамі, яны цяпер разглядаюцца таксама як адносна непаўналетніх. Педафілійская парнаграфія таксама з”яўляецца злачынствам. Захавана норма таямніцы судовага працэсу, каб абараніць годнасць асобы, якая падвергнулася педафіліі.
Ксёндз Лёмбардзі прыпомніў, што ўспомненыя нормы з”яўляюцца часткай кананічнага права, гэта значыць, яны тычацца выключна Касцёла. Па гэтай прычыне не ўзгадваецца тут аб адказнасці вінаватых перад свецкай ўладай. Варта адзначыць, што выкананне таго, што прадбачваюць законы грамадзянскага права, з”яўляецца часткай ўказанняў Кангрэгацыі Навукі Веры у рамках ўступнага расследавання такіх злоўжыванняў. Гэта вынікае з апублікаваных ужо Дыкастэрыяй дырэктываў у гэтай справе.
Дырэктар Прэсавага Бюро Апостальскай Сталіцы дадаў, што Кангрэгацыя Навукі Веры працуе таксама над далейшымі інструкцыямі для біскупаў, так, каб дырэктывы, якія яна выдае ў пытанні сэксуальных злоўжыванняў адносна непаўналетніх , здзейсненых ці то духоўнымі асобамі ці таксама зробленых ва ўстановах, звязаных з Касцёлам, былі больш суровымі, паслядоўнымі і эфэктыўнымі.








All the contents on this site are copyrighted ©.