2010-07-15 14:03:45

Ксёндз Фэдэрыко Лёмбарді: Радыё Ватыкан не можа быць абвінавачана ў забруджэнні навакольнага асяроддзя



“Ватыканскае радыё здзіўленае навіной, якую падалі масс-мэдыя , аб выніках экпэртызы, што загадаў зрабіць 5-ць гадоў таму назад следчы суддзя рымскага трыбуналу”,- заявіў Гэнэральны дырэктар нашай радыёстанцыі. Справа тычыцца уяўных шкодаў для здароў”я насельніцтва, якое пражывае паблізу нашага тэхнічнага трансляцыйнага цэнтра ў Санта Марыя ді Галерыя, непадалёк ад Рыма. Паводле экспертызы, яшчэ не апублікаванай судом, існуе сувязь паміж уздзеяннем электрамагнетычных хваляў і ростам сярод мясцовага насельніцтва захворанняў некаторых дзяцей на лейкамію.
“Трэба нагадаць, што ў адпаведнасці з міжнароднай навуковай літаратурай па гэтым пытанні, ніколі не было даказана прычына следчай сувязі, якую дапускаюць вывады экспертызы,- сказаў айцец Лёмбарді.- Таму яны не павінны разглядацца ў якасці пацвярджэння. З гэтай нагоды трэба, аднак, яшчэ адзначыць, што Ватыканскае Радыё заўсёды паважала міжнародныя ўказанні адносна электрамагнітных выпраменьванняў. Тым не менш, з 2001-га года, пасля заключэння пагаднення з кампетэнтнымі ўладамі Італіі, Радыё захоўвае больш жорскія абмежаванні, якія былі ўстаноўленыя італьянскім заканадаўствам. Такім чынам адказвае з належнаю ўвагаю на кожнаую з магчымых заклапочанасці мясцовага насельніцтва”.
Айцец Лёмбарді неаднаразова падкрэсліваў, што наша радыёстанцыя заўсёды намагалася падтрымліваць стандарты бяспекі для дабра як працаўнікоў, так і грамадскасці. Рабіла таксама і тады, калі яшчэ не існавала італьянскае заканадаўства ў гэтай галіне.








All the contents on this site are copyrighted ©.