2010-07-15 14:04:02

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"- працяг


 Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над эвангельскім апiсаньнем суда і асуджэння Езуса, пераказаным у Эвангельлі ад Яна.

Эвангеліст Ян многа разоў гаворыць аб Езусе Хрысьце як Ісьціне, аднак нідзе, апроч тэкста, які мы разглядаем, ён не аб-яднаў з ісьцінай царскі ці валадарскі тытул. Словамі ж Езуса: «Усялякі, хто паходзіць ад ісьціны слухае голасу майго», Эвангеліста Ян хоча зьвярнуць увагу на адрознасьць папярэдняга разуменьня месіанскага валадарства (як зямнога цара) ад разуменьня яго самім Езусам. Гэтая адрознасьць дакладна падзяляе ўсіх людзей на тых, хто прыймаюць ісьціну, і на тых, хто хаваецца ад яе, змагаецца з ёй, зьняважае яе, застаецца абыякавы да яе, ці адводзіць яе ад сябе банальным пытаньнем: “Што ёсьць ісьціна?” Вучэньне Езуса – як меч, які падзяляе родных і вельмі блізкіх адзін аднаму людзей. Аб гэтым гаворыць Езус: “Я прыйшоў падзяліць чалавека з айцом яго, і дачку з маці яе, і нявестку са свякроўю яе і ворагі чалавеку хатнія яго.”
Магчыма яшчэ ярчэй і ў станоўчай форме ілюструе гэтую думку аўтар “Пасланьня да Гэбрэяў” калі піша: “Бо слова Божае жывое і дзейнае і вастрэй за меч: яно працінае да разьдзяленьня душы і духа, суставаў і мазгоў і судзіць помыслы і намеры сардэчныя”. У гэтых словах маецца на ўвазе, хутчэй, вучэньне слова, пераказ яго і выніковасьць яго ўзьдзеяньня на слухачоў, у той час як па Эвангельлю ад Яна Слова ёсьць Ісьціна. Ісьціна ёсьць Хрыстус, як ён сам гаворыць аб сабе: “Я ёсьць шлях і ісьціна і жыцьцё”. Хрыстус, які прапаведвае ісьціну, ёсьць поўны блаславенства, ласкі і ісьціны. Ён – Ісьціна толькі таму, што ён – Бог, і таму, што як Слова, якое сталася целам, зьмяшчае ў сабе поўню Богазьяўленьня і, дзякуючы гэтаму, дазваляе пазнаць айца. Гэтае сьцьверджаньне – “Я ёсьць ісьціна” - Езус тлумачыць, зьмяшчаючы яго паміж двума іншымі: “Шлях” і “Жыцьцё”. Езус – шлях , бо вядзе да Aйца. Езус – адначасова чалавек і адзінародны Бога, яўляе Айца менавіта ў той ісьціне, якой ён сам зьяўляецца. Такім чынам, ён даруе нам таксама жыцьцё Божае. Яўляючы Айца, ён адначасова яўляе сябе, гэта значыць Твар Божы ў Сабе. Сярод людзей толькі ён можа быць для нас Ісьцінай, бо адначасова зьяўляецца Словам: Богам адзінародным, Існым ва ўлоньні Айца, адзіным яго Сынам. Менавіта таму сьведчаньне Езуса, у адрознасьці ад сьведчаньня Яна, існуе вечна і прыцягвае да сябе людзей, чуйных да гэтай ісьціны і тых, хто жыве ў згодзе са словам Божым , яўленым у Хрысьце.
Пілат, запытваючыся аб ісьціне, без сумніву, мае на ўвазе ісьціну ў філасофскім ці маральным сэнсе, а можа быць ісьціну разгляданай судовай справы Езуса. Нават калі пытаньне Пілата аб ісьціне зьяўляецца водгукам на словы Езуса, ён тым ня меньш абсалютна іх не разумее. Гэтая сітуацыя падобна на размову Езуса з Нікадзімам, з той розьніцай, што слова Нікадзіма настолькі блізкія да словаў Езуса, што дастаткова толькі дапоўніць і паглыбіць іх, каб пераадолець падобнае непаразуменьне: у той жа час як няма ніякай магчымасьці пагадзіць словы Пілата і Езуса. Езус гаворыць аб ісьціне, якой зьяўляецца Ён сам, Пілат жа запытваецца аб філасофскім паняцьці ісьціны. З ісьцінай, яўленай Езусам, шчыльна зьвязана сьвятасьць, прычынай якой зьяўляецца Дух Ісьціны. Езус прадказаў яго яўленьне. Дух Ісьціны сьведчыць аб Хрысьце , вядзе вучняў да поўні ісьціны, нагадваючы аб усім, чаму навучаў Езус, дае магчымасьць спасьцігнуць верай ісьціну аб Хрысьце, быць “ад ісьціны”, знаходзіцца пад узьдзеяньнем ісьціны, іншымі словамі – стацца чалавекам, народжаным ад духа. Дзякуючы гэтаму нараджэньню чалавек здольны не толькі вызваліцца ад граху, але і перамагчы прычыну ўсялякага зла – Шатана і – станоўча ўзрастаць у Ісьціне.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.