2010-07-14 16:48:06

У Кіева-Пячoрскай лаўры з'явіцца помнік яе заснавальнікам. У руках прападобныя Антоній і Феадосій будуць трымаць скруткі ca старажытнарускім тэкстам, а над іх галовамі будзе стаяць разнакаляровая арка з пазалочаным крыжом.


Помнік святым заснавальнікам Кіева-Пячoрскай лаўры прападобным Антонію і Феадосію Пячoрскім будзе ўсталяваны ля блізкіх пячор. Кіева-Пячорская лаўра — старадаўні праваслаўны манастыр на Русі, заснаваны ў 1051 годзе пры Яраславе Мудрым ля пячоры Антонія. Шчодрыя фундаваньні ў пабудову Лаўры давалі полацкія й менскія князі. Лаўра — значыць галоўны вялікі манастыр. З ёй звязаныя славутыя імёны, як, напрыклад, летапісца й аўтара «Аповесьці мінулых часоў» Нестара. Там ад 1178 да 1910 захоўваліся мошчы святой Эўфрасіньні Полацкай, заступніцы Беларусі. Кіеў быў сталіцай княства, ахрышчанага Уладзімірам Краснае Солнышка як «Новы Канстанцінопаль» у 988г. Сабор Сафіі(мудрасці) быў збудаваны ў XI стагоддзі,яшчэ пры князю Уладзіміру. Духоўны і інтэлектуальны ўплыў Кіева-Пячэрскай лаўры спрыяў распаўсюджанню праваслаўнай культуры і праваслаўнай веры на Русі Вялікай, Mалай і Белай, асабліва ўзмоцнена лаўра ў перыяд з XVII да XIX стагоддзяў. Над помнікам на працягу некалькіх месяцаў працавалi 10 скульптараў і мастакоў. Вышыня фігур святых манахаў складзе 3 метры Пры гэтым майстры пастараліся надаць кожнаму з заснавальнікаў лаўры індывідуальнасць за кошт выявы твару і пазіцыі рук. Як кажа скульптар Алег Пінчук, фігуры Антонія і Феадосія стылізаваны пад старажытнарускую скульптуру з захаваннем царкоўных канонаў. Манумент ўжо цалкам выкананы з гіпсу, затым яго выліюць у бронзе. Майстры хочуць завeршыць работы да дня нараджэння мітрапаліта Кіеўскага Ўладзіміра, якому 23 лістапада споўніцца 75 гадоў. Грошы на помнік, па словах скульптараў, выдаткаваў буйны кіеўскі бізнэсовец.










All the contents on this site are copyrighted ©.