2010-07-14 16:51:09

Ватыкан: арцыбіскуп Кох аб сваіх экумэнічных задачах


Экумэнізм з”яўляецца адной з прыярытэтных задач цяперашняга пантыфікату,- лічыць новы прэзідэнт Паскай рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству, арцыбіскуп Курт Кох. У інтэрв”ю для прэсавага агунцтва “Зэніт” ён паведаміў, што Папа Бэнэдыкт 16 папрасіў яго кіраваць, як ён акрэсліў, ягоным “экумэнічным міністэрствам”, таму што,- як сказаў Святы Айцец,- ведае Цэрквы Рэфармацыі не толькі з кніжак, але ў асноўным са свайго жыцця. Па словах арцыбіскупа Коха Папа хача , перад усім, наблізіцца да Праваслаўнае Царквы. “Гэта адзін з найбольшых экумэнічных выклікаў. З праваслаўнымі мы маем супольную аснову веры, але таксама вялікія культурныя адрозненні. Што тычыцца Цэркваў Рэфармацыі, немагчыма гаварыць аб супольным фундаманце веры. Злучае нас затое культура.”,- адзначае арцыбіскуп Кох, падкрэсліваючы пры гэтым, што гэта не заўсёды аблягчае экумэнічны дыялог.








All the contents on this site are copyrighted ©.