2010-07-13 14:22:22

Рым. Усенародны давер - так можна назваць наступную статыстыку


Каталіцкая Царква Італіі атрымае ў гэтым годзе 1,067 мільярды еўра ад падаткаплацельшчыкаў, якія пажадалі пералічваць ёй частку сваіх даходаў. У мінулым годзе гэтая сума была меньшая - 967000000 еўра. Згодна дзеючаму рэспубліканскаму заканадаўству («рэс»- валадарыць, «пуббліка» – народ) кожны італьянец пералічвае 0,8% з падаходнага падатку аднаму з наступных суб'ектаў - дзяржаве, Каталіцкай Царкве, рэлігійным арганізацыям вальденсаў, адвентыстаў, пяцідзесятнікаў, юдзеяў ці лютэранаў. Праваслаўныя і мусульмане ў гэты пералік не ўключаны. Такім чынам фармуецца спецыяльны фонд "Оtto per mille" ("8 з 1000"), сродкі з якога расходуюцца ў адпаведнасці з пажаданнямі падаткаплацельшчыкаў. Традыцыйна, найбольшая частка з іх (каля 87%) паступае для Каталіцкай Царквы Італіі і Ватыкану(сусветнае Царквы).







All the contents on this site are copyrighted ©.