2010-07-13 14:17:49

Ватыкан: падвынікованы фінансавы баланс. Хоць Ватыкан па-ранейшаму мае дэфіцыт, але ў два разы меншы, чым год раней


У Ватыкане закончылася сэсія Рады Кардыналаў па арганізацыйна-эканамічных пытаннях Святой Сталіцы. У часе яе 13-ць кардыналаў з розных краін свету пазнаёміліся з фінансавым станам Апостальскай Сталіцы і Ватыканскае Дзяржавы.
Баланс Апостальскай Сталіцы у мінулым годзе меў дэфіцыт на 4,1 мільёна еўра. Узнёскі давалі каля 250-ці мільёнаў еўра, а выдаткі больш за 254-ы мільёна еўра. На сэсіі Рады Кардыналаў шмат месца было прысвечана сістэме сродкаў масавай інфармацыі Апостальскай Сталіцы, у прыватнасці, Ватыканскага Радыё. Сітуацыю папскага радыёвяшчання прадставіў ейны кіраўнік ксёндз Фэдэрыко Лёмбарді разам з галоўным адміністрацыйным дырэктарам Альбэртам Гаспары.
Асобна дадзены баланс Ватыканскае Дзяржавы. У 2009-м годзе ён закрыўся дэфіцытам амаль ў 8-м мільёнаў еўра. У параўнанні з 2008-м годам, калі дэфіцыт склаў больш за 15-ць мільёнаў еўра, гэта сведчыць аб паляпшэнні амаль на 7,5 мільёнаў еўра.
Значныя выдаткі былі звязаныя з аховай і павышэннем мастацкае спадчыны Апостальскай Сталіцы, асабліва Ватыканскіх Музэяў. Вялікім фінансавым цяжарам з”яўляюцца абнаўленне каланады Плошчы Святога Пятра ды аднаўленчыя працы ў папскіх базыліках: Святога Яна на Латэране, Святога Паўла па-за Мурамі і Маці Божай Большай, як таксама падвышаныя выдаткі на бяспеку ў Ватыканскай Дзяржаве ды на перабудову Ватыканскай Апостальскай Бібліятэкі
Ахвяраванні на папскую дабрачынную дзейнасць, званыя “Аболям Святога Пятра”, прынеслі летась каля 82,5 мільёнаў даляраў. Найбольшыя ўзносы былі са ЗША, Італіі і Францыі.
Апублікаваны ў Ватыкане камунікат інфармуе таксама аб ахвяраваннях, якія надыходзілі з розных дыяцэзый на цэнтральныя структуры Касцёла. Найбольш ахвяраванняў прыслалі дыяцэзыі ЗША, а на другім месцы Нямеччыны.
Таксама іншыя інстытуты склалі ахвяраванні на рэлігійную дзейнасць Святога Айца. Напрыклад, “Ватыканскі банк” ( IOR) ахвяраваў на яе 50-т мільёнаў еўра .








All the contents on this site are copyrighted ©.