Жэнева. У Экуменічным Цэнтры, пасля чарговага пасяджэння Цэнтральнага Камітэту Сусветнай
Рады Цэркваў, было прынятае рашэнне.
Aбвешчана аб месцы правядзення новай Генеральнай Асамблеі СРЦ, якая мае адбыцца ў
2013 годзе. Юбіленая 10-я Генеральная Асамблея пройдзе ў Паўднёвай Карэі. Для правядзення
Генеральнай Асамблеі былі прапанваныя тры месцы - Адыс-Абеба (Эфіёпія), Дамаск (Сірыя)
і Бусан (Паўднёвая Карэя). Першапачаткова, на прыняцце Генеральнай Асамблеі паступіла
4 запрашэнні - 3 з іх з праваслаўнага асяроддзя - апроч Дамаску і Адыс-Абебы, Усяленскі
Патрыярхат прапанаваў Радос (Грэцыя), аднак зняў сваю прапанову на карысць Сірыі,
матывуючы гэта неабходнасцю прысутнасці цэркваў з усяго свету на Блізкім Усходзе для
прыцягнення ўвагі да праблемаў хрысціян у гэтым рэгіёне. Такая колькасць запрашэнняў
з боку Праваслаўных Цэркваў ,як адзначыўГенералны сакратар Олаў Фрыске Твэйт,стала
для гэтай буйной экуменічнай арганізацыі безпрыцэдэнтнай.У той самы час, прадстаўнікі
Паўднёвай Карэі запэўнілі, што правядзенне Асамблеі ў Бусане паспрыяе наладжванню
стасункаў з Цэрквамі і ўсім грамадствам Паўночнай Карэі