2010-07-12 13:21:37

Багародзічная малітва “Анёл Панскі” ў нядзелю 11-га ліпеня


Першы раз гэтага лета Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся а поўдні, ў мінулую нядзелю, з вернымі ў сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо, дзе адпачывае. У сваім разважанні Святы Айцец сказаў, “што Бог ёсць Любоў, і аддаване Яму пашаны абазначае служэнне братам са шчыраю і шчодраю любоў”ю”. Успомніў таксама аб Святым Бэнэдыкце з Нурсыі- патроне ягонага пантыфікату і Еўропы, бацькі і заканадаўцы заходняга манаства, якога літургічны ўспамін прыпадаў у нядзелю 11-га ліпеня. Папа Павел 6 абвясціў Святога Бэнэдыкта Апякуном Еўропы 24-га кастрычніка 1964-га году, тым самым выказаўшы ўдзячнасць для яго справы фармавання еўрапейскай цывілізацыі.
Затым Папа падзякаваў жыхарам “гэтага прыгожага гораду” за гасціннасць. “Некалькі дзён таму, як бачыце, я пакінуў Рым на час летняга адпачынку тут у Кастэльгандольфо. Я дзякую Богу, што даў мне магчымасць адпачынку. Сардэчна вітаю паважаных жыхароў гэтага цудоўнага горада, да якога заўсёды з радасцю вяртаюся”.
Галоўнай тэмай разважання Папы быў дыялог Езуса з вучоным Святога Пісання, аб чым чыталася ў часе Літургіі ў мінулую нядзелю. Бэнэдыкт 16 адзначыў, што прыповесць Езуса, якая была адказам на пытанне кніжніка:”Хто мой бліжні?”, мае весці да змены менталітэту у адпаведнасці з логікаю міласэрнай любові.
“Гэтая евангельская прыповесць дае нам “крытэрый меры”, гэта значыць ўсеагульнасць любові да патрабуючага, якога мы сустракаем “выпадкова”, хто б ён не быў,- сказаў Святы Айцец,- Побач гэтага ўніверсальнага прынцыпа мы знаходзім таксама касцельнае патрабаванне: што ў Касцёле як у сям”і не павінна быць нікога, хто цярпеў-бы з прычыны адсутнасці таго, што неабходнае. Праграмаю хрысціяніна, якая ўзятая з навучання Езуса, з”яўляецца сэрца, якое “бачыць” дзе патрэбная любоў і на якую трэба адказваць пастаянна”.
Вітаючы пілігрымаў Папа ў прыватнасці звярнуўся да законніц Апосталак Найсвятога Сэрца Езуса, якія маюць капітулу Гэнэральнага зграмаджання. Заклікаў іх, каб надалей пашыралі любоў і набажэнства да Сэрца Хрыста, даючы гэтаму сведчанне ў розных галінах: адукацыі, аховы здароў”я, душпастырства сярод моладзі і сем”яў ды працы сярод мігрантаў і бедных слаёў грамадства.








All the contents on this site are copyrighted ©.