2010-07-09 15:05:41

У Францыі ад 25 да 29 ліпеня адбудзецца экуменічная сустрэча «Крызіс і абнаўленне сям'і ў Еўропе» -


Французскае мястэчка Ла Салет выбрана невыпадкова:тут ў 1846 годзе з'явілася Найсвятая Багародзіца. Мерапрыемства арганізуе Асацыяцыя Еўрапейскіх Сустрэч з Ла Салет. Цяперашнюю, пятую па чарзе, вырашана прысвяціць сям'і, «паколькі яе часта закранае непаразуменне культурнага, грамадскага і рэлігійнага характару», - чытаем ў паведамленні арганізатараў. Яны таксама адзначаюць, што сустрэча, сярод іншага, імкнецца паказаць сям'ю не толькі як аб'ект евангелізацыі, але, перш за ўсё, як яе ўдзельніка.
Монсеньор Жан Лафіт, Сакратар Папскай Рады па справах сям'і, звярнуўся з асобным пасланнем да арганізатараў і ўдзельнікаў гэтай сустрэчы. Ён падкрэслівае важнасць умацавання і абнаўлення інстытута сям'і, што з'яўляецца залогам адраджэння ўсяго еўрапейскага кантынента. «Сям'я, - піша монсеньор Лафіт, - з'яўляецца натуральным месцам, дзе, з аднаго боку, выяўляюцца фундаментальныя сувязі паміж мужчынам і жанчынай, а з другога – дорыццаі ўтрымліваецца жыццё", а таму - звяртаць належную ўвагу на інстытут сям 'і, а перш за ўсё - на мужа і жонку, як яго асноўнуюя ўмову яе стварэння і захавання, азначае закладваць асновы чалавечага грамадства. Прэзідэнт Папскай Рады па справах сям'і адзначыў той факт, што праграма сустрэчы не абмяжоўваецца канстатацыяй сапраўднага крызісу сям'і, але прапаноўвае вызначыць асновы надзеі, каб пазней паспрабаваць сфармуляваць прапановы.








All the contents on this site are copyrighted ©.