2010-07-09 15:04:41

Папа Бэнэдыкт 16 адпачывае ў Кастэльгандольфо


Як мы інфармавалі ў нашай ўчарашняй праграме Святы Айцец пачаў летнія канікулы, якія ў гэты раз поўнасцю правядзе ў сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо, блізка Рыму. Упершыню ў часе гэтага пантыфікату Папа вырашыў не ехаць ў горы. Раней ён адпачываў у Воль-д”Аоста, ў Даламітах ці ў Верхняй Адыдзе.
На плошчы перад Апостальскім Палацам Бэнэдыктf 16-га прывіталі жыхары Кастэльгандольфо.
“Дарагія прыяцелі, сёння я пачынаю канікулы- сказаў Папа- Я рады, што правяду іх сярод вас. Маю тут магчымасці сустрэцца з прыгажосцю прыроды, з гісторыяю ды таксама з сімпатыяю і прыязню, якую вы мне праяўляеце. Дзякую вам ад усяго сэрца на вашу прысутнасць і вашую прыязнь”.
Летнюю рэзыдэнцыю Папы Кастэльгандольфо ў народзе называюць “другім Ватыканам”. Тутэйшы замак належыць Каталіцкаму Касцёлу ад 17-га стагоддзя, і ў летнюю рэзыдэнцыю Рымскіх Папаў замяніў яго Папа Урбан 8-ы.








All the contents on this site are copyrighted ©.