2010-07-09 15:05:27

Бетлеем:экуменічнай малітвай пачалася трэцяя сесія Генеральнай Асамблеі экуменічнага камітэта па справах рэлігій на Святой Зямлі ў Дар-ад-Aнадуа.


Падчас сустрэчы разгледжаны і абмеркаваны школьныя і інстытуцкія праграмы 3 гадовага вывучэння рэлігіі і культуры у хрысціянскіх школах Святой Зямлі. Камітэт складаецца ў асноўным з католікаў, праваслаўных, коптаў і асірыйцаў - прадстаўнікоў розных хрысціянскіх цэркваў у Святой зямлі. У Асамблеі таксама прыняла ўдзел і 35 педагогаў з розных хрысціянскіх школ у Ерусаліме, Віфлееме, Рамалле і Наблусе. Айцец Ібрагім Шомалі, генеральны сакратар камітэта, прадставіў асноўны даклад і ўказаў на неабходнасць пашырэння пастырскага плана хрысціянскай адукацыі з улікам апошніх падзей у рэгіёне. Удзельнікі сесіі абапіраліся ў разважаннях на дакумент «Kairos Palestina”. Гэта – калядны зварот хрысціянскіх лідараў, які падпісалі і прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій, якія імкнуцца спыніць акупацыю палесцінскіх тэрыторый, пабудову раздзяляльнай сцяны і заклікаюць да пачатку перамоваў па рэальнай будоўлі міру ў рэгіёне. Сястра Вірджынія Хабіб, кіраўніком экуменічнага аддзела Лацінскай Патрыярхіі ў святой зямлі і другі сакратар экуменічнага Камітэта на наступных паседжаннях патлумачыць прыроду, мэты, функцыі і структуру Камісіі ў яе ЦК ды задачы мясцовых камітэтаў. Тоні Назар з лютэранскай школы ў Віфлееме прадстаўляе даклад на тэму "Рэлігійная прыналежнасць і сацыяльная роля рэлігіі.” Падзеленыя на дзве групы, удзельнікі ўжо абмеркавалі як моцныя і слабыя бакі працы ў розных грамадскіх прадстаўніцтвах і адукацыйных цэнтрах, а таксама магчымасці і пагрозы для хрысціянства ў Святой Зямлі. Чарлі Абу Саду, прадстаўнік мельхіцкае Царквы, расказаў пра абставіны і прычыны, што падштурхнулі да напісання дакумента „Kairos Palestina”, які, па рашэнню асамблеі, будзе ўведзены ў праграмы хрысціянскіх школ у наступным навучальным годзе.










All the contents on this site are copyrighted ©.