2010-07-08 16:02:08

Рэстаўрацыя Барысаглебскай царквы прыпынена


На старажытны гатычны храм рэканструктары — мясцовы прыход Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы — мелі намер усталяваць купалы-цыбуліны, якія фактычна зьнішчылі б гістарычнае аблічча помніка.
Пасьля таго, як прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, грамадзкасьць зьвярнуліся ў сродкі масавай інфармацыі, Беларускі экзархат РПЦ, Міністэрства культуры з пратэстам супраць усталяваньня купалоў-цыбулін на наваградзкай Барысаглебскай царкве, Міністэрства культуры накіравала ў Наваградзкі райвыканкам жорсткае патрабаваньне спыніць усе працы па рэканструкцыі.
Барысаглебская царква – гатычны помнік, які зьяўляецца гістарычна-культурнай каштоўнасьцю 1-й катэгорыі,
Настаяцель храма, айцец Мікалай Орса, сказаў сёньня "Свабодзе", што пакуль не чытаў загад з Міністэрства культуры, але працы па ўсталяваньню купалоў-цыбулін на гатычным храме спыняе. Ён накіруецца ў Менск да навуковага кіраўніка праекту рэстаўрацыі з тым, каб высьветліць далейшыя дзеяньні.








All the contents on this site are copyrighted ©.