2010-07-08 15:58:27

Ватыкан: пачаліся летнія канікулы Папы Бэнэдыкта 16 ў Кастэльгандольфо


У другой палове дня 7-га ліпеня Святы Айцец прыбыў на адпачынак у сваю летнюю рэзыдэнцыю ў Кастэльгандольфо блізка Рыму. Такім чынам, у месяцы ліпені не будзе агульных і спецыяльных аўдыенцый для паломнікаў, пра што паведаміла Прэфэктура Папскага дому. У прыватнасці 14, 21 і 28 ліпеня агульных аўдыенцый ня будзе. З Папам можна будзе сустрэнецца ў нядзелі і святы на малітве “Анёл Панскі”, якая будзе адгаворвацца апоўдні ў двары яго летняй рэзідэнцыі. На сустрэчу са Святым Айцом у Кастэльгандольфо не патрэбныя білеты. Агульныя аўдыенцыі пачнуцца ў Ватыкане ад першай серады наступнага месяца, значыць ад 4-га жніўня.








All the contents on this site are copyrighted ©.