2010-07-07 14:59:35

Маскоўскі Патрыярхат накіраваў пісьмо да новага кіраўніка Папскае рады па садзейнічанні адзінству хрысціян



Дыялог і супрацоўніцтва—гэта два ключавыя словы, якія змяшчаюцца ў віншавальнай тэлеграме Маскоўскага Патрыярхату да арцыбіскупа Курта Коха. Мітрапаліт Іларыён, кіраўнік аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату нагадвае “важную ролю”, якую ад паў стагоддзя выконвае ватыканская дыкастэрыя ва “ўсталяванні шляхоў дыялогу паміж Рыма-каталіцкім Касцёлам і іншымі Цэрквамі ды хрысціянскімі супольнасцямі”. Праваслаўны ерарх таксама падкрэслівае “канструктыўнае развіццё адносін” з Рускаю праваслаўнаю Царквою, якое здзейснілася на працягу многіх гадоў, разлічваючы на “новыя перспэктывы ўзаемнага супрацоўніцтва”. Мітрапаліт Іларыён таксама выказаў задавальненне з душпастырскіх і тэалагічных дасягненняў арцыбіскупа Коха таксама ў галіне экумэнізму, што можа быць карысным ў яго новай місіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.