2010-07-07 14:54:35

Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 7-га ліпеня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку свету. Перад аўдыенцыяй Папа блаславіў статую Святога Ганібала ды Франчіа. Статуя гэтая змешчана нядаўна, ў нішы базілікі святога Пятра.
А ў сённяшняй катахэзе Святы Айцец прыпомніў постаць бласлаўлёнага Яна Дунса Скота, тэолага, філосафа, выдатнага мысліцеля 13-цівяковай францішканскай школы. RealAudioMP3 Нарадзіўся ён у Шатландыі ў 1266-м годзе. Пасля святарскіх свядчынаў і тэалагічных і філасофскіх студыяў неўзабаве стаў вядомым аўтарытэтам гэтых навуковых дысцыплін. Даваў лекцыі на ўнівэрсытэтах у Оксфардзе, Кэмбрыджы і ў Парыжы. Пачаўшы далей працу на ўнівэрсытэце ў Кёльне,- сказаў далей Папа ў сваёй сённяшняй катахэзе,- нечакана памёр у 1308-м годзе, маючы 43-ы гады. З увагі на ранг і дакладнасці ў тэмах, якія ўздымаў, ды лагічную іх структуру, быў названы “праніклівым доктарам”. Ян Павал ІІ абвясціў яго бласлаўлёным у 1993-м годзе. Навуковыя даследаванні Дунса Скота ахоплівалі вельмі шырокую тэматыку,- зноў сказаў Святы Айцец. На асаблівую ўвагу заслугоўваюць выпрацаваныя ім вызначэнні і тэзісы, якія тычыліся таямніцы Уцелаўлення Сына Чалавечага і Яго збаўчых мукаў; ролі Божае Маці ў збаўленні і Яе непарочнага зачацця; візіі свабоды і яе адносін да інтэлекту і волі.
“Хай навучанне гэтага выдатнага тэолага,- сказаў на заканчэнне Бэнэдыкт 16,- будзе заахвочаннем таксама і для нас, каб мы больш сур”ёзна абмяркоўвалі праўды веры і пастаянна іх паглыблялі.”








All the contents on this site are copyrighted ©.