2010-07-06 10:02:04

Ватыкан: пацьверджанне візіту Папы Бэнэдыкта 16 у Вялікабрытанію


Адбудзецца ён ў днях ад 16-га па 19-га верасня па запрашэнні ўрада, каралевы Альжбеты ІІ і Каталіцкіх Біскупскіх Канферэнцый Англіі, Уэльсу і Шатландыі. Паведамленне Прэсавага Бюро Ватыкану нагадвае, што падчас свайго паломніцтва Бэнэдыкт 16 абвесціць бласлаўлёным кардынала Джона Нюмана, які перайшоў з англіканскае веры на каталіцызм.
Святы Айцец таксама наведае каралеву Альжбету ІІ ў яе палацы ў Эдынбургу; будзе старшынстваваць Святой Імшы ў Глезгоў: сустрэнецца з прадстаўнікамі свету палітыкі, культуры і прадпрыймальніцкай дзейнасці; будзе ўдзельнічаць ў экумэнічным набажэнстве ў Вэстмінстэрскім Абацтве. Папа таксама будзе старшынсваваць Святой Імшы ў Вэстмінстэрскай катэдры ды малітоўнаму чуванню ў лонданскім Гайд-Парку.








All the contents on this site are copyrighted ©.