2010-07-06 10:02:20

Ватыкан: Папа ўрачыста адкрыў фантан Святога Язэпа


Бэнэдыкт 16 ахвотна наведвае Ватыканскі сад, каб правесці там некалькіх хвілін на малітве і знайсці адпружанне. Святы Айцец прызнаўся да гэтага, высвячаючы 5-га ліпеня яшчэ адзін фантан, які ўзнік у гэтым папскім парку, што знаходзіцца за Базылікай Святога Пятра. Фантан быў пабудаваны на плошчы перад Губэрнатарыятам, значыць будынкам праўлення Ватыканскае Дзяржавы. Ён складаецца з двух мыленькіх рэзэрвуараў. Да іх сплывае вада са скалы і ўзвышаецца над фантанам пальма, што спасылаецца да палестынскіх краявідаў, якія ўзгадваюцца ў Евангеллі. Фантан упрыгожвае шэсць бронзавых рэльефаў. Яны прадстаўляюць шэсць сцэн з жыцця святога Язэпа. Гэта яго шлюб з Марыяй; сон, у якім анёл абьявіў яму зачацце Езуса ад Духа Святога; народзіны Хрыста; ўцёк у Ягіпет; адшуканне Хрыста бацькамі ў святыні ды працу Язэпа ў майстэрні ў Назарэце. Спасылаючыся да гэтых сцэн Папа Бэнэдыкт 16 ўказаў духоўныя якасці патрона свайго хросту. Згадаў, як павучаны Анёлам ў сне, Святы Язэп давяраў Богу і супрацоўнічаў з Яго планам збаўлення.
Ахвяраваны Папе фантан з”яўляецца ўжо сотым у Ватыкане.








All the contents on this site are copyrighted ©.