Турызм - магчымасць наблізіцца да Бога. Пасланне з нагоды Міжнароднага дня турызму
"Турызм і біялагічная разнастайнасць» - такую тэму выбрала сёлета Папская Радa душпастырства
мігрантаў і падарожных да Міжнароднага дня турызму, які будзе адзначацца 27 верасня.
Турызм можа быць дзейсным метадам, каб наблізіцца да Бога, а таму неабходна ў час
перамяшчэнняў людзей развіваць культуру турызму: ахоўваць навакольнае асяроддзе і
біялагічную разнастайнасць. Пра гэта чытаем у пасланні. Дакумант згадвае, што кантакты
з прыродай вельмі важныя, таму турыст павінен вучыцца паважаць і належным чынам ацэньваць
прыгажосць cтварэння. Чалавек мае «паважаць навакольнае асяроддзе і імкнуцца да спасціжэння
поўнай гармоніі з усім стварэннем, каб такім чынам забяспечваць замяшчэнне рэсурсаў,
ад якіх ён жа залежыць, не даючы штуршкоў няўхільных экалагічным пераўтварэнняў. Аўтары
звароту, падпісанага Прэзідэнтам і Сакратаром Папскай Рады па справах душпастырства
мігрантаў і падарожнікаў, падкрэсліваюць, што неадкладнай задачай ёсць згаданае патрабаваннe.
Шукаючы Бога, чалавек адкрывае новыя шляхі, каб наблізіцца да Яго, a пунктам адпраўлення
ёсць прырода, цэлы створаны свет. «Прырода і біялагічная разнастайнасць гавораць нам
пра Бога Твoрцy, Які становіцца прысутным у Сваім cтварэнні. Турызм, такім чынам,
набліжаючыся да прыроды, стварэння ва ўсім яго багаццi, можа стацца падставай для
распаўсюджання і ўзрастання рэлігійнага вопыту ».