2010-07-03 12:32:53

Ёханесбург . Па Паўднёваафрыканскай Рэспубліцы паломнічаюць мошчы святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса


Працягваецца тут Чэмпіянат свету па футболе, і многія балельшчыкі паспяшаюцца памаліцца на цудатворных святынях. Як інфармуе інтэрнэт-сайт біскупскай Канферэнцыі Паўднёваафрыканскай Рэспублікі, на працягу 12-ці тыдняў мошчы будуць выстаўлены для малітоўнага ўшаноўвання ў 24-х храмах, манастырах і іншых месцах ў пяці правінцыях краіны. (Узгадаем, што ў маі і першай дэкадзе чэрвеня гэтага года святыні спачылай у Бозе Тэрэзы «падарожнічалі» па рымска-каталіцкай дыяцэзіі Украіны). У Ёханесбургу іх сустракала духавенства мясцовай арцыдыяцэзіі, Сёстры Кармелітанкі і сябры Каталіцкага Ордэна рыцараў да Гама. Реліквары з мошчамі Нябеснай апякункі місій да ліпеня будзе знаходзіцца ў капліцы кармелітского манастыра, адкуль будзе перанесены ў іншы храм горада. Напярэдадні фіналу футбольнага чэмпіянату - ў каталіцкі кафедральны сабор, дзе ля іх адбудуцца начныя чуванні.
Ідэя паломніцтва мошчаў святой Тэрэзы з Лізьё па Паўднёвай Афрыцы належыць моладзевай групе парафіі святога Францыска з Асізі ў прыгарадзе Ёханэсбургу. Гэта - адна са шматлікіх ініцыятываў, пачатых каталіцкай Царквой у краіне з нагоды Чэмпіянату свету па футболе з тым, каб турысты і балельшчыкі мелі магчымасць на адпачынку умацаваць сваю веру і паглыбіць духоўнае жыццё. Рэшткі шанаванай католікамі святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса будуць знаходзіцца ў Афрыцы на працягу трох месяцаў.

 








All the contents on this site are copyrighted ©.