IX Тыдзень касцёльнай музыкі пройдзе ў Мінску з 5 па 9 ліпеня, паведаміў БелаПАН
прэс-сакратар Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі ксёндз Аляксандр Амяльчэня. Паводле
яго слоў, арганізатарамі творчай акцыі выступілі секцыя касцёльнай музыкі камісіі
Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі
ў супрацоўніцтве з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі. Урачыстае адкрыццё
тыдня адбудзецца 5 ліпеня ў мінскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.
У якасці кіраўніка творчых майстэрняў і для ўдзелу ў канцэртах запрошана вядомы
музыкант з Універсітэта музыкі і мастацтваў Граца (Аўстрыя) Валянціна Лонга. У
праграму тыдня ўваходзяць канцэрт кіраўнікоў творчых майстэрняў, майстар-класы па
розных кірунках і заключны канцэрт. З больш падрабязнай інфармацыяй аб IX Тыдні
касцёльнай музыкі і яго праграме можна азнаёміцца на сайце Рымска-каталіцкага касцёла
ў Беларусі, паведамляе БелаПАН