2010-07-03 12:32:09

Папа Бэнэдыкт 16 да пасла Іраку пры Ватыкане аб тым, каб хрысціяне аставаліся ў краіне


2-га ліпеня Святы Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі пасла Іраку, які склаў вярыцельныя граматы. У прамове да яго Бэнэдыкт 16 выказаў дыпламаце прызнанне за адвагу і рашучасць іракійцаў, якія прыймаючы удзел у выбарах, што адбыліся ў сакавіку, не далі сябе запалохаць і паказалі свету, што хочуць пакласці канец гвалту. Яны выбралі шлях дэмакратыі, жадаючы жыць ў справядлівым, плюралістычным грамадстве. Папа спадзяецца на хуткае сфарміраванне новага ўрада, які павінен забяспечыць бяспеку ўсяму насельніцтву, значыць таксама і меншасцям.
“Апостальская Сталіца,- сказаў Бэнэдыкт 16,- падзяляе турботу, якую выказаў новы пасол, каб хрысціяне Іраку асталіся ў сваёй краіне, а тыя, што пакінулі радзіму змаглі бяспечна вярнуцца. Яны былі заўсёды прысутнымі ў краіне, якая належыць да агульнай спадчыны юдаізма, хрысціянства і ісламу. Хоць сёння з”яўляюцца невялікаю меншасцю, могуць даць істотны уклад у адбудову краіны, асабліва праз адукацыю і ахову здароў”я. Мусяць аднак жыць ў бяспецы. Святы Айцец спаслаўся да шматлікіх актаў гвалту супраць нявінных жыхароў Іраку. Згадаў сведчанне любові такіх загінуўшых у гэтыя гады духоўных, як арцыбіскупа Фараджа Рагго ці ксёндза Рагэта Джанні. Папа падкрэсліў неабходнасць захавання асноўных правоў чалавека, ўключна свабоду веравызнання. Ён спаслаўся таксама да Сіноду Біскупаў адносна Блізкага Усзоду, які адбудзецца восенню, сёлета, і які абмяркуе ролю хрысціян у гэтым рэгіёне ды міжнародны дыялог.








All the contents on this site are copyrighted ©.