2010-07-03 12:33:13

Кітай: новы каталіцкі біскуп высвечаны пры адабрэнні і Ватыкана і Пекіна


У Кітаі высвячаны новы каталіцкі біскуп, 52-гадовы Іосіф Хань Ынцзынь, афіцыйна прызнаны як Ватыканам, так і ўладамі краіны.Экселенцыя Хань Ынцзынь ўзначаліць Саньюаньскую дыяцэзію (правінцыя Шанцы), у якой ужо пяць гадоў не было біскупа. Епіскапская хіратонія адбылася 24 чэрвеня ў касцёле Святога Сэрца - кафедральным саборы Саньюаня. Як паведамляе агенцтва «Цэрквы Азіі», на цырымоніі прысутнічала каля 3 000 чалавек, з іх пяць біскупаў і 85 святароў. Здзейсніў рукапалажэнне 88-гадовы біскуп Іосіф Цзун Хуайдэ, у мінулым кіраўнік Саньюаньскай епархіі, які пяць гадоў таму пайшоў на адпачынак. У сваім звароце да прысутных новы біскуп выказаў гатоўнасць працаваць для евангелізацыі народу Кітая і развіцця дабрачыннасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.