2010-07-02 16:35:31

Рым: адкрыццё ў катакомбах Святой Тэклі


Італьянскія археолагі падалі да ведама, што знайшлі ў катакомбах Святой Тэклі ў Рыме найстарэйшыя ў свеце іконы Апосталаў Пятра, Паўла, Андрэя і Яна. Выявы паходзяць з канца 4-га стагоддзя. Што тычыцца Андрэя і Яна, гэта іх сапраўдныя, рэальныя партрэты, вядомыя раней. Што тычыцца Пятра і Паўла, існуюць іх крыху старэйшыя выявы - з сярэдзіны чацьвёртага стагоддзя, але тыя, што былі знойдзены ў катакомбах Святой Тэклі, самыя найстарэйшыя малюнкі, на якіх кожны з іх ёсць прадстаўлены асобна.
Карціны ўпрыгожваюць магілы рымскай арыстакрацыі і сведчаць аб жывым кульце Апосталаў ў тую эпоху. Адкрыццё стала магчымым, дзякуючы выкарыстанню інавацыйных метадаў даследавання. У іх прыменена лазер, які дазваляе на пранікненне праз шмат слаёў зямлі, якая пакрывае жывапіс. Археолагі адзначаюць, што ў 50-х гадах мінулага стагоддзя магло б дайсці да знішчэння гэтых бясцэнных помнікаў з прычыны таго, што над катакомбамі Святой Тэклі пабудавалі тады жылы дом. Яны размешчаныя побач з Базылікай Святога Паўла па-за Мурамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.