2010-07-02 16:23:59

Ватыкан: 42-а дэкрэты кандыдатаў на паднясенне да хвалы алтараў запрапанавала Кангрэгацыя па кананізацыі Святых.


Прыймаючы 1–га ліпеня на аўдыенцыі Прэфэкта Кангрэгацыі па кананізацыі Святых арцыбіскупа Анджэлё Амато, Святы Айцец падпісаў 16-ць дэкрэтаў гэтай дыкастэрыі. Такім чынам, гэта адкрывае дарогу да кананізацыі Бласлаўлёнага Луіджы Гуанэллі ды бэатыфікацыі 41-го слугі Божага. Пяць дэкрэтаў тычыцца сцвярджэнняў цудау, пяць -мучаніцтва і шэсць -гераічнасці цнотаў.
Варта адзначыць, што тры дэкрэты аб мучаніцтве маюць калектыўны характар. У двух выпадках яны тычацца ахвяраў рэлігійнага пераследу падчас грамадзянскай вайны ў Гішпаніі, якіх ёсць 26-ць. Трэці калектыўны дэкрэт уключае ў сябе трох нямецкіх дыяцэзыльных святароў з Любэкі, якіх забілі нацысты ў 1943-м годзе. Астатнія мучанікі- гэта венгерскі япіскап з Румыніі, ахвяра камуністычных пераследаванняў, ды французская законніца з 18-га стагоддзя, якая загінула за веру ў часах французскай рэвалюцыі.
Найбольш сярод новых кандыдатаў да хвалы алтароў ёсць з Італіі- 8-м асоб. Астатнія паходзяць з Аргентыны, Гішпаніі і ЗША. У апошнім выпалку справа ідзе пра Літоўку, Марыю Казіміру Каўпас, заснавальніцу амерыканскага законнага зграмаджання Святога Казіміра.








All the contents on this site are copyrighted ©.