2010-07-01 14:03:16

Рым. Беларуская рэдакцыя радыё Ватыкана чакае на новага супрацоўніка - ксяндза Аляксандра Амяльчэню.


Як паведамляе партар "Царква", каталіцкі святар Аляксандр Амяльчэня вызвалены ад абавязкаў адказнага за сродкі масавай інфармацыі пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі. Адначасова ён пакідае і абавязкі дырэктара афіцыйнага каталіцкага партала Catholic.by, гаворыцца ў паведамленні з 43-га паседжання Канферэнцыі біскупаў.
На час кіраўніцтва кс. Амяльчэні адбылося станаўленне і развіццё афіцыйнага каталіцкага парталу. Новым месцам працы кс. Аляксандра Амяльчэні будзе беларуская рэдакцыя Радыё Ватыкана. Прэсавым сакратаром Канферэнцыі біскупаў і дырэктарам партала Catholic.by прызначаны францішканін а. Аляксандр Улас, які дагэтуль выконваў пастырскую працу ў мiнскім мікрараёне Кунцаўшчына.










All the contents on this site are copyrighted ©.