2010-07-01 14:02:19

Пытанні барацьбы з рэлігійнай і этнічнай дыскрымінацыяй абмяркавалі ў Астане прадстаўнікі краін АБСЕ


56 краін-удзельніц АБСЕ сустрэліся ў сталіцы Казахстана для абмеркавання пытанняў талерантнасці і роўнасці. Асаблівая ўвага ў ходзе канферэнцыі нададзена шляхам барацьбы з нецярпімасцю і дыскрымінацыяй на глебе рэлігійнай і этнічнай прыналежнасці. Удзельнікі абмяркоўваюць ролю заканадаўчых структур, праваахоўных органаў, адукацыйнай сістэмы і СМІ ў супрацьстаянні праявам нецярпімасці і ў справе павышэння ўзаемапаразумення праз адкрыты дыялог.У канферэнцыі прынялі ўдзел вышэйшыя ўрадавыя чыноўнікі, палітыкі і грамадскія дзеячы, паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных спраў Казахстана.
Эксперты таксама працягваюць працы - дзеляцца вопытам ва ўсталяванні механізмаў цывілізаванага дыялогу бакоў, якія маюць супрацьлеглыя пункты гледжання







All the contents on this site are copyrighted ©.