Ватыкан: новы Прэфэкт Кангрэгацыі па справах біскупаў
Бэнэдыкт 16 прыняў адмаўленне ад пасады Прэфэкта Кангрэгацыі па справах біскупаў
і старшыні Папскай камісіі па Лацінскай Амерыцы, якое склаў з огляду на свой век кардынал
Джованні Баттіста Рэ. На яго месца Папа прызначыў 66-ці гадовага кардынала Марка
Уэллета, які ў апошнія сем гадоў быў арцыбіскупам Кэбэка і прымасам Канады. Пасля
святарскіх свядчынаў і першага душпастырскага вопыту ён уступіў да Зграмаджання сулпіцыянаў.
Працаваў у Калюмбіі, а затым у дыкастэрыях Рымскае курыі. У 2001-м годзе стаў сакратаром
Папскае Рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству. Пазней быў прызначаны мітрапалітам
Кэбэка і ўключаны Янам Паўлам ІІ да Кардынальскае Калегіі, кардынал Уэллет быў, між
іншым. Гэнэральныі рэлятарам Сіноду Біскупаў на тэму Божага Слова, які адбыўся ў 2008-м
годзе. Новы Прэфэкт па справах біскупаў належыць да некалькіх ватыканскіх дыкастэрый,
ў тым ліку да камісіі кардыналаў, якая займаецца арганізацыйнымі і эканамічнымі праблемамі
Апостальскай Сталіцы.