2010-07-01 14:02:37

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"- працяг


Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар дзе аўтар разважае над эвангельскім апiсаньнем суда і асуджэння Езуса, у прыватнасьці над гістарычнасьцю падзей, апісаных у Эвангельлі ад Яна.

Эвангелісты ў сынаптычных эвангельлях апавядаюць, што асноўнае абвінавачваньне супраць Езуса з боку юдэяў было прысвойваньне яму тытула Цар Юдэйскі. Аўтар чацьвертага эвангельля, апавядаючы пра суд Хрыста перад Пілатам, гэты тытул выкарыстоўвае ў значэньні месыянскага тытула. У іншых тэкстах гэтага эвангельля выкарыстоўваецца слова цар без ніякага дадатку, аднак лёгка заўважыць, што юдэі ўжывалі яго ў палітычным значэньні.
Адрасаваныя да Езуса пытаньні аб яго царскай годнасьці прыводзяць усе эвангелісты. Гэта пацьверджвае існаваньне аднароднай традыцыі, якая, без сумніву, абапіралася на гістарычныя дадзеныя. Відавочна, што Пілат знаёмы з судовай справай Езуса, і прапанаванае юдэямі абвінавачваньне ён разумее ў палітычным сэнсе, нават калі для саміх юдэяў, абвінавачваньне мае хутчэй рэлігійны характар. З іх пункту гледжаньня, Езус узурпуе месіянскую годнасьць. Аднак эвангельскае апавяданьне не прыводзіць ніякіх спробаў з боку юдэяў паправіць гэтае палітычнае разуменьне абвінавачваньня.
Прычынаў магло быць некалькі. Юдэі маглі лічыць, што Пілат як паганец, усё роўна не зразумее рэлігійнага тлумачэньня абвінавачваньня. Яны маглі мець на ўвазе, што для Пілата палітычны характар віны зьяўляецца больш сур-ёзным, а значыць сьмяротны прыгавор для Езуса быў больш пэўным. Апроч таго, рэлігійнае тлумачэньне магло быць вельмі складаным, бо і самі юдэі лічылі месію зямным, гэта значыць палітычным збаўцам.
З другога боку, эвангелісты ж, апісваюць падзею суда, у сьвятле новазапаветнай тэалогіі. Гэта значыць пасьля пэўнага перыяду асмысьленьня і багаслоўскага разважаньня над падзеямі. Менавіта таму эвангеліста Ян прыводзіць - магчыма, як вынік гэтых новазапаветных разважаньняў і дыскусій са старазапаветнай традыцыяй - адказ, дадзены Пілату Езусам: «Ад сябе гаворыш гэта, ці іншыя сказалі табе аба мне?» Адказ Пілата на гэтае пытаньне, здаецца сьведчыць аб гэтым жа: « Ці ж я юдэй? Твой народ і першасьвятары выдалі Цябе мне, што ты зрабіў?» З гэтага лёгка заключыць, што эвангеліст лічыць, што Пілату была вядома праўда пра Хрыста, што ён ведаў, кім той зьяўляецца на самой справе. Напэўна Пілат не мог судзіць аб месіянскай годнасьці Езуса, калі дапусьціць, што пра гэта яму было вядома. Гэтае пытаньне знаходзілася ў кампетэнцыі юдэяў, толькі яны маглі вызначыць наколькі Езус мог быць павінны ў прысвойваньні сабе месіянскай годнасьці. У кампетэнцыі Пілата быў разгляд палітычных абвінавачваньняў супраць Езуса. Такім чынам, усё, што звыш гэтага можна ўзяць з тэкста Яна, зьяўляецца хутчэй сьведчаньнем больш позьняга хрысьціянскага разважаньня. Гэта не азначае, што пытаньне Пілата і адказ на яго Езуса – гэта літаратурная ці, хутчэй тэалагічная фікцыя, але што яны ў момант суду не мелі таго значэньня, якое надае ім эвангеліста Ян, «ведаючы справы Езуса Назараніна».
Таксама і заўвага, што Езус быў выдадзены Пілату «народам» не азначае, што гэта зрабіў увесь ізраільскі народ, нават калі ў апавяданьні Яна яна мае менавіта гэтае значэньне. Бо вядома, што менавіта Каіфа, як паведамляе Ян, сказаў, што лепей, каб адзін чалавек памёр за народ. Такім чынам, гэтая заўвага явіць сабою свайго роду каментар да больш раньняга выказваньня. Гістарычная сапраўднасьць жа магла выглядаць гэтак: прадстаўнікі Сінедрыёна перадалі Езуса Пілату, а той назваў юдэйскую дэлегацыю «народам».
Узгадваньне аб першасьвятарах адпавядае рэальнасьці, бо яны шматкротна радзіліся як загубіць Езуса. Без сумніву, маюцца на ўвазе тыя першасьвятары , якія разам са першасьвятаром таго году Каіфай, мелі вялікі аўтарытэт, дзякуючы свайму тытулу. Некаторыя з іх займалі па некалькі разоў тую ж самую пасаду: з часоў Ірада Вялікага да разбурэньня сьвятыні ў 70 годзе, было прызначана цэлых 28 першасьвятароў.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.