2010-06-30 14:25:07

Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 30-га чэрвеня


Адбылася яна на Плошчы Святога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку свету.
У сваёй сённяшняй катахэзе Святы Айцец прыпомніў адну з найбольш вядомых постацей італьянскага рэгіёну Пемонта- Святога Язэпа Кафассо.
RealAudioMP3
Нарадзіўся ён у Кастэль Нуово д”Асті ў 1811-м годзе. Пасля атрымання святарскіх свядчынаў сваё жыццё спалучыў з фармацыйным Домам “Канвікту Святога Францішка з Асізі” ў Турыне. З пачатку прабываў там з думкаю аб паглыбленні ўласнай душпастырскай фармацыі. Незадоўга стаў рэктарам установы, настаўнікам фармацыі, паважаным спаведнікам і духоўным кіраўніком шматлікіх святароў. Дзякуючы яму,- сказаў далей Папа ў сваёй сённяшняй катахэзе,- Канвікт стаў не толькі школаю маральнае тэалогіі, ў якой маладыя святары ўдасканальвалі свае ўмеласці гаварыць казанні ды спавядаць, але вынятковаю школаю жыцця і асягання святасці па прыкладу духоўнасці Святога Ігната Лаёлы і пастаральнай тэалогіі Святога Альфонса Марыі з Лігурыі. У гэтай ўстанове сваю духоўнасць фармавалі многа славутых святароў, сярод іх таксама пазнейшы ейны рэктар Святы Ян Боско.
Іншым родам паслугі Святога Язэпа Кафассо,- сказаў зноў Бэнэдыкт 16,- была ягоная асаблівая турбота пра вязняў. Узбуджаў сярод іх веру і даваў давер да Бога. Навучыў аб годнасці чалавека, аб патрэбе малітвы, прыймання Святых Сакрамантаў, асабліва Сакраманту Пакуты. Памёр Язэп у 1860-м годзе.
У мінулым стагоддзі ён быў абвешчаны у Італіі Патронам турмаў. З”яўляецца прыкладам спаведнікаў і духоўных кіраўнікоў. Ягонае жыццё,- сказаў на заканчэнне катахэхы Святы Айцец,- прыпамінае нам усім аб патрэбе турботы пра духоўнае жыццё і аб патрэбе ўзрастання ў святасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.