2010-06-29 13:16:11

Святыя Пётр і Павел: патранальныя ўрачыстасці ў Вечным Горадзе


З удзелам некалькіх тысяч вернікаў у Ватыканскай Базыліцы Святога Пятра ў аўторак 29-га чэрвеня была адслужана Святая Імша з нагоды Свята Вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла. У часе яе Папа надзяліў палій 38-мі новым мітрапалітам. Са славянаў быў, між іншым, мітрапаліт Юзэф Кавальчык, арцыбіскуп Гнезна, што ў Польшчы.
Палій ёсць знакам адзінства з Рымскім Папам ды яго ўлады на тэрыторыі паасобнае касцельнае правінцыі. Пашыты з высвячанай воўны, маладых ягняткаў шарф з”яўляецца сімбалям Хрыстовага стаўлення Добрага Пастыра, які нясе на плячах загубленую авечку. Уручэнне палія абазначае пакліканне да любові па прыкладу Хрыста і разам з Ім, а таксама ў лучнасці з іншымі, пакліканых быць пастырамі Касцёла.
RealAudioMP3
“Біблейскія тэксты сённяшняй Літургіі на ўрачыстасць Святых Апосталаў Пятра і Паўла гавораць аб тым, што Бог блізкі да сваіх верных слугаў і вызваляе іх ад усялякага зла ды вызваляе Касцёл ад адмоўных сілаў. Тэма свабоды Касцёла мае гістарычны і глыбока духоўны аспект.

“Тэма свабоды Касцёла,- сказаў Папа,- гарантаваная Хрыстом Пятру, мае асаблівае значэнне для абраду ўскладання Палія на 38-м Арцыбіскупаў-мітрапалітаў. Адзінства з Пятром і яго наступнікамі, па сутнасці, з”яўляецца гарантыяй свабоды для Пастыраў Касцёла і для супольнасцяў, ім даручаных. У гістарычным плане, адзінства з Апостальскаю Сталіцаю запэўнівае Мясцовым (Партыкулярным) Касцёлам і Япіскапскім Канферэнцыям свабоду ў пашане мясцовых, нацыянальных і наднацыянальных уладаў, якія часам могуць перашкаджаць касцельнай місіі. Акрамя таго, і найбольш істотна, Пятровае служэнне з”яўляецца гарантам свабоды ў сэнсе далучэння да праўды і адзінай ўсім традыцыі, і такім чынам, Божы народ зберагаецца ад памылак, якія тычацца веры і маральнасці. Таму той факт, што кожны год новыя Мітрапаліты прыбываюць ў Рым, каб атрымаць Палій з рук Папы, павінен разумецца ва ўласцівым сэнсе, як знак адзінства, і тэма свабоды Касцёла дае нам ключ да прачытвання важных падзей. Гэта відаць па прыкладзе Касцёлаў памечаных пераследаваннямі ці падвергнутых палітычнаму ўмяшанню або іншым цяжкім выпрабаванням. Але гэта не менш важнае ў выпадку Супольнасцяў,- сказаў далей Папа,-якія пакутуюць ад уплыву дактрын, што ўводзяць у зман, ці ад ідэалагічных дактрынаў ды практык, што супярэчаць Евангеллю. Палій, такім чынам. стае залогам свабоды, як “ярмо” Езуса, якое Ён заклікае дабравольна ўскласці кожнаму на свае плечы. Хаця і вымагаючае, прыказанне Хрыста ёсць “салодкім і лёгкім”. Замест быць цяжарым для тых, хто яго нясе, стаецца прыемным, і, такім самым чынам, сувязь з Апостальскаю Сталіцаю,- нават забавязваючая,- падтрымлівае Пастыра. Яна даручае частку Касцёла ягонай апецы, робячы яго больш свабодным і мацнейшым.
Адзінства Касцёла ёсць ўкаранёнае ў адзінстве з Хрыстом,- сказаў далей Святы Айцец,- ды з прычыны поўнага адзінства хрысціян,- якое заўсёды трэба шукаць і аднаўляць з пакалення ў пакаленне,- ёсць заўсёды падтрыманае малітвай і абяцаннямі. У барацьбе з духам зла, Бог даў нам у Езусе “Адваката” -абаронцу, і, пасля Пасхі іншага “суцяшальніка”,- Святога Духа , Які застаецца з намі на заўсёды і вядзе Касцёл да паўнаты праўды. Таксама з”яўляецца поўняю міласэрнасці і адзінства. Далей Святы Айцец звярнуўся з пашанай да дарагіх гасцей
RealAudioMP3
З гэтымі пачуццямі даверлівай надзеі, я рады прывітаць Дэлегацыю Канстантынопальскага Патрыярхату, якая паводле прыгожага звычаю ўзаемных візітаў- удзельнічае ва ўрачыстасцях Святых Патронаў Рыму. Разам мы дзякуем Богу за дасягнуты прагрэс ў экумэнічных адносінах паміж каталікамі і праваслаўнымі і аднаўляем заангажаванне адказваць шчодра на ласкі Бога, які вядзе нас да поўнага адзінства”.








All the contents on this site are copyrighted ©.