2010-06-29 13:21:06

Прыгадаем тут нядаўнюю падзею, калі прыкладна месяц таму Кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату ўзначаліў літургію ў базыліцы святога Пятра ў Рыме. Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён знаходзіўся з візітам у Італіі на благаславенства Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.


Галава РПЦ падарыў Папу Бенедыкту 16 канцэрт.Яго пасланец Мітрапаліт Іларыён зачытаў тады прывітанне Патрыярха Кірыла да Папы. Прапануем інтэрв'ю з Мітрапалітам Іларыёнам. RealAudioMP3
Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён тады, 20 мая 2010 года адзначыў падчас Боскай літургіі каля мошчаў апостала Пятра ў базыліцы святога Пятра ў Рыме, што апостал Пётр з’яўляецца Першавярхоўным для ўсяе хрысціянскае Царквы. «Мы ўшаноўваем святога апостала Пятра як таго, на чыёй веры Госпад стварыў Царкву», — дадаў праваслаўны іерарх, падкрэсліўшы, што пасля таго, як Хрыстос узнёсся і цялесна пакінуў сваіх вучняў, Духам застаўся з імі і з усімі намі ды « паставіў менавіта Пятра кіраўніком апостальскай супольнасці; і затым у кожнай створанай супольнасці яе кіраўніком рабіўся епіскап, пастаўлены рукамі апосталаў. Молячыся тут, каля гробу святога апостала Пятра, мы нібыта пераносімся ў тую эпоху, калі Госпад ствараў Царкву на цвёрдай падставе веры сваіх апосталаў і давяраў ім прапаведніцкую і пастырскую місію», — працягваў Мітрапаліт. З Іерусаліма, як дадаў іерарх, Царква прыйшла ў Рым і ў іншыя гарады, паступова распаўсюдзіўшыся апостальскім подзвігам па ўсім свеце і дайшоўшы да нашых дзён








All the contents on this site are copyrighted ©.