2010-06-29 13:17:32

Вячэрня ў Базыліцы Святога Паўла па-за Мурамі: Папа аб”явіў стварэнне Рады па новай евангелізацыі


Бэнэдыкт 16 абвясціў аб стварэнні новае ватыканскае дыкастэрыі. Гэта будзе Папская Рада па евангелізацыі ў краінах, якія падвяргаюцца дэхрысціянізацыі. Святы Айцец абвясціў гэта падчас Вячэрні напярэдадні ўрачыстасці Святых Апосталаў Пятра і Паўла, значыць, у панядзелак 28-га чэрвеня.
У сваім казанні Папа сцвердзіў: “таксама чалавек трэцяга тысячагоддзя жадае сапраўднага і поўнага жыцця. Патрабуе праўды, глыбокай свабоды і бескарыслівай любові. У пустыні сэкулярызаванага свету душа чалавека прагне Бога, Бога жывога. Ёсць рэгіёны свету, якія ўсё яшчэ чакаюць першай евангелізацыі. Інакш там, дзе па традыцыі вернікі яе атрымалі , але трэба яе яшчэ больш паглыбіць. Ёсць і іншыя рэгіёны, дзе Евангелле ўжо даўно пусціла карані і сфармавала сапраўдную хрысціянскую традыцыю. Тым ня менш, у апошнія стагоддзі працэс сэкулярызацыі прывёў да сур”ёзнага крызісу ў хрысціянскай веры і прыналежнасці да Каталіцкага Касцёла. Таму я вырашыў,- працягваў Святы Айцец,- стварыць новую ўстанову, падобную Папскай Радзе. Яе канкрэтным заданнем будзе павышанне адноўленае эвангелізацыі ў краінах, якія ўжо чулі першае абвяшчэнне веры, дзе ад стагоддзяў ёсць Касцёлы. У цяперашні час зазнаюць прагрэсіўную сэкуляразацыю грамадства і своеасаблівае знікненне ўражлівасці на Бога- гэта выклік. Неабходна знайсці адпаведныя сродкі сучаснага перадавання нязменнай праўды Евангелля Хрыста”.








All the contents on this site are copyrighted ©.