2010-06-26 10:46:28

Кардынал Бэртонэ: вяртанне да Бога ўмоваю выхаду з крызісу


“Свет павінен вярнуцца да Бога, калі хоча выйсці з крызісу, які што-раз больш павялічваецца і ўключае ў сябе не толькі эканоміку але таксама і сацыяльнае жыццё, адукацыю ды маральнасць”,- сказаў кардынал Тарчызіё Бэртонэ падчас працэсіі з мошчамі Святога Яна Хрысціцеля ў Генуі, Італія. Дзярсакратар Ватыкану адзначыў, што асноўнаю праблемаю нашага свету ёсць аддаленне людзей ад Бога, чаго непасрэдным вынікам з”яўляецца іх поўная дэзарыентацыя. Такі дыягназ ставіць сёння чалавецтву Папа Бэнэдыкт 16,- заўважыў кардынал Бэртонэ. На яго думку прыверненне свету да Бога- сёння галоўная задача хрысціянаў. Для таго, каб справіцца з гэтым трэба адважыцца на мужнасць у сведчанні аб Хрысце. Свет мае патрэбу сёння ў такіх людзей, як Ян Хрысціцель.,- нагадаў ватыканскі ерарх. Нашыя часы падобныя да часоў, якія папярэднічалі прыход Мэсіі. Прарокі ад даўна маўчаць, тым часам людзі патрабуюць Слова збаўлення,- падкрэсліў Дзяржсакратар Ватыкану.








All the contents on this site are copyrighted ©.