2010-06-25 14:00:17

У абарону хрысціянскіх каштоўнасцяў Еўропы


Рыма-каталіцкае біскупства Украіны, улічваючы набліжэнне даты абмеркавання рашэння Еўрапейскага Суда па ўсталяванні рэлігійных сімвалаў ў агульнаадукацыйных школах, абнародавала Заяву, у якой падкрэслена важнасць павагі рэлігійных пачуццяў і традыцый еўрапейскіх нацый. Іерархі падкрэсліваюць, што менавіта дзякуючы хрысціянству Еўропа прызнала аўтаномнасць духоўнага і свецкага жыцця ды адкрылася на рэлігійны плюралізм, сведчачы павагу да правоў людзей, як вернікаў, так і няверуючых. «Прысутнасць хрысціянскіх сімвалаў, у прыватнасці, Укрыжаванне, якія адлюстроўваюць рэлігійныя пачуцці хрысціян усіх канфесій, не мае намеру выключыць кагосьці, але выказвае традыцыю, якую ўсе ведаюць і прызнаюць, дзякуючы яе высокай каштоўнасці і ролі каталізатара дыялогу з кожным чалавекам добрай волі і дапамогі для пакутных і слабых, незалежна ад іх веры, этніі або нацыянальнасці », - чытаем у Заяве. "У хрысціянскай культуры і рэлігійнай традыцыі,- узгадвае Канфярэнцыя Рыма-Каталіцкіх Біскупаў Украіны,- выява Укрыжавання абвяшчае супольнае збавеньне і свабоду чалавецтва, а не навязвае пэўную рэлігію. Такім чынам, грамада гістарычна хрысціянскай традыцыі не павінна адмаўляцца ад публічнага ўстанаўлення рэлігійных сімвалаў, асабліва ў месцах, дзе выхоўваюцца дзеці, у адваротным выпадку гэтыя супольнасці не змогуць перадаць будучым пакаленням іх ўласную ідэнтычнасць і каштоўнасці. Гэта будуць грамадствы, што стануць супярэчаць самі сабе і адмаўляцца жыць духоўнай і культурнай спадчынай, у якой кожны, раней ці пазней, знаходзіць свае карані і адкрытасць да будучыні». У дакуменце, апублікаваным 15 чэрвеня 2010 года, таксама ўказваецца на тое, што ў еўрапейскіх краінах існуе і ўсё больш сцвярджаецца права на рэлігійную свабоду, іншаземныя рэлігійныя сімвалы дазволеныя законам. «Дыялог паміж рэлігіямі і людзьмі любой думкі, - чытаем у Заяве, - можа развівацца толькі ў такой Еўропе, дзе свабода рэлігіі існуе для ўсіх, а таксама там, дзе існуе павага да старажытных традыцый кожнага чалавека і нацыі».
Гэтую інфармацыю для Радыё Ватыкана падрыхтаваў Канстанцін Чавага з Львова.
124Польская епіскапская канферэнцыя абмяркоўвае адносіны з Рускай Праваслаўнай Царквой








All the contents on this site are copyrighted ©.