2010-06-25 13:59:48

Cочі. Пасол Святога Пасаду ў Расіі арцыбіскуп Антоніо Меніні прапанаваў каталіцкім святарам прысутнічаць час ад часу на набажэнствах у храмах Рускай праваслаўнай Царквы.


Пра гэта нунцый, у прыватнасці, сказаў, звяртаючыся да ўдзельнікаў чарговага пасяджэння Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі, што прайшло ў чэрвені ў Сочі. Як абвясціў журналістам генеральны сакратар ККЕР святар Ігар Ковалеўскі, арцыбіскуп Антоніо Меніні адзначыў тады ж паляпшэнне праваслаўна-каталіцкіх адносін і заклікаў развіваць "братэрскія стасункі паміж каталіцкім і праваслаўным духавенствам".
Нунцы таксама канстатаваў паляпшэнне дзяржаўна-царкоўных адносін пасля ўсталявання дыпламатычных адносінаў паміж Расеяй і Ватыканам на ўзроўні сталых посольстваў. На сваім пасяджэнні Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў РФ зрабіла заяву адносна пытання скасавання рэлігійных сімвалаў ў публічных школах Еўропы, указаўшы на тое, што Крыж з'яўляецца адным з найважнейшых элементаў еўрапейскай ідэнтычнасці . Біскупы нагадалі пра сумны вопыт Расеі ў савецкі час, калі барацьба з рэлігійнымі сімваламі прывяла да пераследу вернікаў і да маральнага заняпаду грамадства.








All the contents on this site are copyrighted ©.